Знайсці
02.12.2020 / 17:53РусŁacБел

Бабруйчанін адседзеў 5 сутак у ІЧУ, цяпер яго сям'ю хочуць аднесці да сацыяльна небяспечных

Сям’ю бабруйчаніна Андрэя Сініцы хочуць залічыць да сацыяльна небяспечных пасля таго, як Андрэй адседзеў 5 сутак у ІЧУ, паведамляе «Белсат».

Мужчыну затрымалі 15 лістапада каля помніка ахвярам рэпрэсій, куды ён прыйшоў паставіць лампадку ў памяць пра Рамана Бандарэнку. Арыштавалі яго на 5 сутак паводле арт. 17. 1 (Дробнае хуліганства).

Цяпер Андрэй даведаўся, што ў школу, дзе ў 7-м класе вучыцца ягоны сын Мацвей, прыйшоў загад з сацыяльна-педагагічнага цэнтра аб правядзенні сацыяльнага даследавання на прадмет адпаведнасці сям’і крытэрам сацыяльна небяспечнага становішча. Сёння, 2 снежня, да Андрэя і Мацвея прыйдзе дадому камісія. Андрэй перакананы, што гэта ціск і запужванне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930