Знайсці
02.12.2020 / 12:40РусŁacБел

Лукашэнка заявіў, што занепакоены нарошчваннем сіл ЗША і НАТА ля заходніх меж

БелТА

Пра гэта ён заявіў на сесіі Савета калектыўнай бяспекі АДКБ, што праходзіць у анлайн-фармаце, піша БелТА.

«Свет чарговы раз стаіць на парозе развязвання некантралюемай гонкі ўзбраенняў. Абвастраюцца самыя небяспечныя з'явы, а менавіта ваеннае супрацьстаянне паміж сусветнымі цэнтрамі сілы, — сказаў ён. — Сур'ёзную занепакоенасць выклікае нарошчванне ваеннай прысутнасці ЗША і НАТА каля заходніх меж АДКБ».

Лукашэнка растлумачыў, што ў першую чаргу гаворка ідзе аб размяшчэнні дадатковага амерыканскага кантынгенту ў Польшчы і яе планах па стварэнні новых аб'ектаў ваеннай інфраструктуры. «Мы выразна бачым павелічэнне сістэмных мерапрыемстваў ваеннага характару на тэрыторыі гэтай краіны і ў дзяржавах Балтыі», — дадаў Аляксандр Лукашэнка.

«Разам з тым пад прыцэлам ваеннай актыўнасці знаходзяцца не толькі нацыянальныя інтарэсы Беларусі. У дадзеным кантэксце варта разглядаць і заявы НАТА аб распрацоўцы нейкай новай стратэгічнай канцэпцыі. Мяркую, ужо ўсім ясна, супраць каго і чаго яна будзе накіраваная», — адзначыў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031