Ад каранавіруса памёр паэт Дзмітрый Пятровіч. У той жа дзень памерла і яго маці
24 лістапада ад каранавіруса памёр вядучы рэдактар выдавецтва «Мастацкая літаратура», паэт Дзмітрый Пятровіч. У той жа дзень ад каранавіруса памерла і яго маці Вольга.
Пра гэта паведаміў у фэйсбуку стрыечны брат паэта Уладзь Рымша.
Дзмітрый Пятровіч працаваў у «Звяздзе», потым у «Мастацкай літаратуры». Аўтар некалькіх кніг паэзіі і прозы, а таксама больш за 100 песень. З паэтычным зборнікам «Святло адвечнай песні» стаў пераможцам Нацыянальнай літаратурнай прэміі ў 2019 годзе.
0
0
0
0
0
0
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
На некалькіх вуліцах Мінска аварыйна адключылася святло
 1
Які беларускі горад першым займеў генплан?
 2
Жонка былога вайскоўца, асуджанага ў Польшчы за шпіянаж, звярталася ў КДБ па «садзеянне і абарону»
 4
У чыгуначнікаў забралі льготы на праезд
 10
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера