Знайсці
18.11.2020 / 09:39РусŁacБел

Вядомыя спартсмены Краўчанка і Ганін выйшлі на свабоду пасля 10 сутак арышту

Вядомыя спартсмены Андрэй Краўчанка і Іван Ганін выйшлі сёння на свабоду пасля 10 сутак арышту ў Жодзіне. Іх адпусцілі на некалькі гадзін раней, піша Tut.by.

Андрэй Краўчанка з'яўляецца сярэбраным прызёрам Алімпійскіх гульняў па дзесяцібор'і. Іван Ганін — шматразовы чэмпіён Беларусі па тайскім боксе і кікбоксінгу.

Абодва спартсмены неаднаразова выказвалі сваё меркаванне па палітычных і сацыяльных пытаннях. Яны выступалі супраць гвалту і за правядзенне сумленных выбараў.

Краўчанка і Ганін таксама ўваходзяць у Cвабоднае аб'яднанне спартсменаў.

Яны былі затрыманыя 8 лістапада на стаянцы каля Нацыянальнай школы прыгажосці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031