Аляксандра Раманоўская прадала залаты медаль за 15 тысяч даляраў
На ebay завяршыўся аўкцыён, на якім быў выстаўлены залаты медаль фрыстайлісткі Аляксандры Раманоўскай, які яна заваявала на зімовай Універсіядзе 2019 года ў Краснаярску, піша Tut.by.
На зімовай Універсіядзе-2019 у Краснаярску спартсменка перамагла ў асабістым заліку, скокнуўшы ў фінале найскладанейшы скачок з трайным сальта. Стартавая цана лота была 900 даляраў, выніковая — 15 000 даляраў.
Вядома, што грошы, атрыманыя за медаль, пойдуць у Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці для падтрымкі пацярпелых спартсменаў.
0
0
0
0
0
0
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
У Ляхавічах думаюць пра Парыж і Лондан
 2
Ва ўсіх рэгіёнах Беларусі ўсталююць манумент ахвярам генацыду. На эскізе не абышлося без памылак ФОТА
 8
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера