Знайсці
28.09.2020 / 18:391РусŁacБел

Максім Знак выходзіць з галадоўкі

Адвакат Максім Знак, які абвясціў галадоўку ў СІЗА № 1, паступова аднаўляе прыём ежы, распавёў Tut.by абаронца Дзмітрый Лаеўскі.

Фота Надзеі Бужан.

Сёння першы раз пасля выходных абаронцы наведалі Максіма Знака ў СІЗА. Па іх словах, яшчэ да выходных ён адчуў вялізную хвалю падтрымкі — пачынаючы з таго, як падтрымалі калегі-адвакаты, падаўшы дзясяткі хадайніцтваў аб асабістай паруцы і прыйшоўшы ў суды абедзвюх інстанцый, і заканчваючы вялікай колькасцю каментароў, зваротаў і лістоў людзей, у тым ліку раней асабіста не знаёмых са Знакам.

— Такая колькасць добрых слоў уражвае. Яго мужны ўчынак заўважылі, гэта зробіць унёсак у зацвярджэнне значнасці права ў грамадстве. У выходныя Максім пачаў падрыхтоўку да выхаду з галадоўкі. Сёння ў СІЗА прынятая медыцынская перадача са сродкамі падтрымкі. Цяпер Максім паступова аднаўляе прыём ежы. Падрабязнасці ён раскажа сам, калі будзе вызвалены. Мы спадзяёмся, што гэта адбудзецца хутка. Ён выказвае ўсім велізарную падзяку і пацвярджае рашучасць, жаданне і гатоўнасць далей працаваць і змагацца, — распавёў Дзмітрый Лаеўскі.

Нагадаем, Максім Знак быў затрыманы 9 верасня і знаходзіцца ў СІЗА № 1 Мінска. 18 верасня яму выставілі абвінавачванне па ч. 3 арт. 361 (Заклікі да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь) Крымінальнага кодэкса. У знак нязгоды з абвінавачваннямі адвакат абвясціў галадоўку.

За тыдзень галадоўкі Знак схуднеў на 6 кілаграмаў, у асобных аналізах у яго было выяўлена разыходжанне з нормай.

Tut.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031