Знайсці
10.09.2020 / 14:378РусŁacБел

Зяленскі: Беларускі народ хоча сапраўднай, а не расійскай дэмакратыі

РБК-Украіна

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі лічыць малаверагодным, што цяперашнія пратэсты ў Беларусі прывядуць да павелічэння ўплыву Расіі на краіну, піша «Радыё Свабода».

«Расія заўсёды мела моцны ўплыў на Беларусь. Сёння беларускі народ змагаецца за справядлівасць, свабодныя і сумленныя выбары. Гэтая барацьба не спыніцца, але я не думаю, што яна сумяшчальная з узмацненнем уплыву Расіі на Беларусь», — сказаў Уладзімір Зяленскі ў інтэрв'ю найбуйнейшаму ў Ізраілі выданню The Jerusalem Post.

«Беларускі народ хоча сапраўднай, а не расійскай «дэмакратыі». У любым разе мы не падтрымліваем умяшанне любой дзяржавы ва ўнутрыпалітычную сітуацыю ў Беларусі, і мы лічым, што беларускі народ павінен сам вырашыць, як рухацца ў будучыню і што ён хоча», — дадаў Уладзімір Зяленскі, адказваючы на пытанне, ці не выклікае ў яго занепакоенасць, што сітуацыя ў Беларусі прывядзе да дамінавання Расіі ва ўсёй Усходняй Еўропе.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930