Знайсці
10.09.2020 / 10:551РусŁacБел

Калона салігорскіх шахцёраў ідзе падтрымаць Юрыя Корзуна ФОТАФАКТ 

Шахцёры выйшлі калонай да Салігорскай ЦРБ, куды адвезлі іх калегу Юрыя Корзуна. Корзун сёння раніцай прыкуў сябе кайданкамі ў шахце на 300-метровай глыбіні. Перад гэтым ён апублікаваў зварот з патрабаваннем спыніць рэпрэсіі ў краіне.

«Усе сілавыя структуры перавысілі свае паўнамоцтвы, збіваючы, катуючы, гвалтуючы мірных пратэстоўцаў і выпадковых мінакоў, застаючыся пры гэтым беспакаранымі!

Усім нам вядома, што робіць злачынец, адчуўшы беспакаранасць! Ён паўтарае свае злачынствы з кожным разам усё больш удасканалена і жорстка. І гэта можа закрануць кожную сям'ю ў нашай краіне!

Што гэта калі не спроба адраджэння фашызму?

Спыніць прававы дэфолт і прыступіць да мірнага дыялогу змогуць толькі рабочыя прадпрыемстваў! Больш улада не стане слухаць нікога!» — напісаў ён.

Корзуна дасталі з шахты сілай, распілаваўшы кайданкі. 

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031