Знайсці
10.09.2020 / 09:452РусŁacБел

Аляксей Навальны цалкам прыйшоў у сябе пасля атручвання

Расійскі палітык Аляксей Навальны цалкам прыйшоў у прытомнасць пасля таго, як яго вывелі з медыцынскай комы ў Берлінскай клініцы «Шарытэ». Пра гэта паведамляюць The Insider, Bellingcat і Der Spiegel, піша meduza.io.

Паводле выданняў, стан здароўя апазіцыянера «лепшы, чым можна было б чакаць у такой сітуацыі». Навальнаму нават удалося ўспомніць падзеі, якія папярэднічалі яго атручванню, піша The Insider.

Псіхічна Навальны ўжо аднавіўся амаль цалкам, а фізічна яму ўдасца аднавіцца на 90% (аднаўленне Сяргея Скрыпаля і Емяльяна Гебрава праходзіла нашмат цяжэй і даўжэй, піша The Insider). Дактары мяркуюць, што Навальны выжыў толькі дзякуючы таму, што пілоты хутка пасадзілі самалёт у Омску, а таксама таму, што атрапін ён атрымаў яшчэ ў аэрапорце.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031