Знайсці
03.09.2020 / 16:48РусŁacБел

Кіеў абяцае жорсткую рэакцыю на недружалюбныя дзеянні Мінска

Міністр замежных спраў Украіны Дзмітрый Кулеба папярэдзіў пра гатоўнасць Кіева да жорсткіх мер у дачыненні да Беларусі ў выпадку недружалюбных дзеянняў з боку Мінска, у тым ліку да больш радыкальных крокаў, чым адкліканне ўкраінскага пасла ў Мінску для кансультацый, піша Інтэрфакс.

«Я выклікаў пасла (Украіны ў Мінску), каб падрабязна прааналізаваць перспектывы адносін з Беларуссю ў новай рэальнасці. Унесці канкрэтныя прапановы кіраўніцтву дзяржавы, як далей будаваць адносіны з дзяржавай-суседам у каротка- і сярэднетэрміновай перспектыве. Не выключаю, што ён вернецца ў Мінск. Але, калі недружалюбныя дзеянні Беларусі будуць працягвацца, і рызыкі будуць расці, мы гатовыя ісці на жорсткія крокі. Нават далей, чым выклік пасла на кансультацыі», — сказаў Кулеба у інтэрв'ю, апублікаваным у чацвер «Gazeta.ua».

Кіраўнік МЗС падкрэсліў, што мэтай выклікання пасла на кансультацыі з'яўляецца палітычна прадэманстраваць незадаволенасць Украіны рашэннем уладаў Беларусі аб перадачы «вагнераўцаў» Расіі і беспадстаўнымі абвінавачваннямі ў адрас Кіева ва ўмяшанні ва ўнутраныя справы.

«2014 год навучыў нас, што можа быць усё. Любое паслабленне суверэнітэту Беларусі негатыўна ўплывае на бяспеку Украіны. Любое ўмацаванне пазіцый Расіі ў Беларусі — гэта рост пагроз для нас. Гэта і эканамічныя рызыкі, калі можна ўплываць на пастаўкі тавараў прамысловасці ва Украіне. І пытанні бяспекі — выкарыстанне беларускай мяжы для аперацый. Велізарная мяжа Украіны з Беларуссю не павінна ператварыцца ў месца для бесклапотнай прагулкі расійскіх спецслужбаў або арміі», - адзначыў кіраўнік МЗС.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031