Знайсці
03.09.2020 / 15:301РусŁacБел

Дзянісу Дудзінскаму далі 10 сутак арышту

Тэлевядоўцу Дзянісу Дудзінскаму прысудзілі 10 дзён арышту.

За «ўдзел у несанкцыянаванай акцыі». Суддзя Анастасія Ляйкоўская, паведамляе Радыё Свабода.

Прычым судзілі Дзяніса без адвакатаў. Таксама нікому не паведамілі, што суд адбудзецца ў Першамайскім раёне. Раней жонцы Дудзінскага казалі, што суд будзе ў Цэнтральным, дзе яго чакалі адвакаты, жонка і сябры.

Дзяніса Дудзінскага і іншага тэлевядоўцу Дзмітрыя Кахно затрымалі ўчора. Прэс-сакратар МУС Вольга Чамаданава заявіла, што яны затрыманыя да разгляду адміністрацыйных спраў у судзе за «ўдзел у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах».

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031