Знайсці
30.05.2020 / 11:364РусŁacБел

Затрыманы актывіст Мікалай Салянік. Ён прыйшоў пад сцены міліцыі падтрымаць Сяргея Ціханоўскага 

Міколу Саляніка затрымалі пад будынкам аблвыканкама раніцай 30 мая. Пра гэта «Радыё Свабода» паведаміў сябра БХД Сяргей Верамеенка.

Мікола Салянік раніцай наведаў РАУС Кастрычніцкага раёна, каб атрымаць інфармацыю пра затрыманых падчас пікета Ціханоўскай 29 мая. Яму параілі звярнуцца ва УУС Гродзенскага аблвыканкама. Калі Салянік прыехаў да будынка УУС, побач з ім спыніўся мікрааўтобус. У выніку актывіст быў затрыманы.

Мікола Салянік выступаў з прамовай падчас збору подпісаў учора. Пасля затрымання Сяргея Ціханоўскага ён пайшоў разам з іншымі гарадзенцамі пад будынак міліцыі. Каля 21:30 ён прапанаваў усім прысутным разысціся, каб іхні сход не расцанілі як незаконнае пікетаванне.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031