Знайсці
27.05.2020 / 08:343РусŁacБел

У Магілёве начальніца пошты выкрадала грашовыя пераводы і атрымлівала грошы памерлай пенсіянеркі

Магілёўскі аддзел Следчага камітэта расследуе крымінальную справу ў дачыненні да 41-гадовай жыхаркі Магілёва, падазраванай у крадзяжы грошай шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі, паведамляе sk.gov.by.

Паводле следства, падазраваная, працуючы начальніцай аднаго з паштовых аддзяленняў, не менш за тры гады выкрадала грашовыя пераводы. Ад дзеянняў жанчыны пацярпелі індывідуальныя прадпрымальнікі, якія рэалізоўвалі свой тавар праз інтэрнэт і дасылалі яго з накладзеным плацяжом пакупніку. Пры атрыманні пасылкі ў іншым паштовым аддзяленні адрасат аплачваў суму накладзенага плацяжу, якая затым пералічвалася на адрас адпраўніка грашовым пераводам. Прадпрымальнікі належным чынам не вялі ўлік атрыманай аплаты, чым і скарысталася падазраваная, прысвойваючы частку грашовых пераводаў.

Гэты спосаб быў не адзіным. Калі людзі выпісвалі газеты і часопісы на хатні адрас, падазраваная ўносіла лжывыя звесткі ў базу даных, паказваючы падпіску да запатрабавання, якая танней. Розніцу прысвойвала.

Таксама высветлена, што падазраваная, дакладна ведаючы аб смерці пенсіянеркі, прысвойвала грашовыя сродкі, якія прадпрыемства пералічвала ёй два разы на год у якасці ўзнагароджання як былому работніку.

Сёлета адзін з пацярпелых прадпрымальнікаў звярнуў увагу на недастатковую колькасць атрыманых пераводаў і звярнуўся ў міліцыю.

Папярэдне ўрон ад дзеянняў падазраванай складае больш за сем тысяч рублёў. Следства працягваецца.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930