Знайсці
26.05.2020 / 08:42178РусŁacБел

Беларуская вяслярка: Я што, стану больш шчаслівай, калі пачну размаўляць на беларускай? Каму яна патрэбная?

Тытулаваная беларуская вяслярка Маргарыта Махнева ў размове з карэспандэнтам «Прэсбола» Сяргеем Шчурко прызналася, што не ведае і не разумее беларускую мову.

— Я не ведаю беларускую мову і не разумею яе. Успамінаю папярэднія выбары, як адна жанчына казала, што ў нас усё будзе на беларускай. І я думаю: ну як жа так, калі ўвесь народ размаўляе на рускай?..

— З іншага боку, неяк ганебна беларусу не ведаць уласную мову.

— Вакол мяне ўсе размаўлялі па-руску. Можа, мама не казала, што я павінна яе сапраўды добра ведаць. Толькі: «Дачка, трэба вучыць». Я вучыла, але не разумела.

— Нічога, можа, ваш сын Марсэль зломіць гэтую традыцыю.

— Вядома, у школе Марсэль будзе яе вывучаць. Пытанне ў іншым. Калі скажуць вывучыць беларускую мову, я вывучу, але ці ёсць у гэтым неабходнасць? Мы ўсе размаўляем на рускай, і не зусім зразумела, навошта мы павінны яе ведаць. Каму яна патрэбная? Магчыма, толькі нам. Напэўна, мяне не красіць, калі я, беларуска, так кажу пра родную мову…

— Калі шчыра, не вельмі.

Я гэтым зусім не ганаруся, але не бачу нічога дрэннага ў тым, што не ведаю беларускай. І што, стану больш шчаслівай, калі пачну на ёй размаўляць? Хутчэй гэта будзе плюсам да майго інтэлекту.

— Забыўшыся родную мову, мы страцім сябе.

— Праўда ў гэтым ёсць, але эканоміка краіны лепш ад гэтага не стане. Проста трэба даць чалавеку выбар.

Махнева таксама дадала, што нават калі б кагосьці [з кандыдатаў] ведала па выступах у тэлевізары, усё роўна прагаласавала б за «нашага прэзідэнта».

— Таму што ён спорт любіць?

— Не, проста кожны думае, што менавіта пры ім будзе лепш. Але ўсе яны глыбока памыляюцца. Якраз-такі з Лукашэнкам у нас тое, што трэба.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера