Знайсці
20.05.2020 / 12:1125РусŁacБел

Канапацкая распавяла, кім прызначыць Бабарыку і Цапкалу, калі стане прэзідэнтам

Фота Надзеі Бужан

Пра гэта патэнцыйны кандыдат у прэзідэнт Ганна Канапацкая заявіла на ганку ЦВК.

«Я не лічу Бабарыку апазіцыйным кандыдатам. Я бачу, што ён піша і кажа. Я не бачу канкрэтных крокаў, гатоўнасці да глыбокіх рэформаў, у тым ліку ў палітычнай сферы. Ён не прапануе ні судовай, ні палітычнай рэформы. Тое самае тычыцца і Цапкалы. Падчас працы ў парламенце я аспрэчвала дэкрэт №3. Я ў апазіцыі да дзейнай улады, не баюся казаць, што ў нас дыктатура. Я была першым апазіцыйным дэпутатам парламента, а цяпер буду першым апазіцыйным прэзідэнтам Беларусі», — сказала Канапацкая.

Яна дадала, што бачыць Бабарыку кіраўніком Нацбанка, а Цапкалу — міністрам інфарматызацыі і прамысловасці, калі яна стане прэзідэнтам.

ЗП

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930