Знайсці
20.05.2020 / 11:3312РусŁacБел

Блогера Сяргея Ціханоўскага нечакана адпусцілі з гомельскага ізалятара

Сяргей Ціханоўскі. Фота Надзеі Бужан

Блогера Сяргея Ціханоўскага, які быў запар асуджаны на 45 сутак арышту, вызвалілі з ізалятара часовага ўтрымання ў Гомелі. Як паведамляе праваабаронца «Вясны» Леанід Судаленка, міліцыянты вывезлі блогера ў горад і проста адпусцілі на вуліцу. Зараз ён на волі.

Нагадаем, Сяргей Ціханоўскі быў зарыманы шостага траўня пад Магілёвам. Яго змясцілі ў ІЧУ Гомеля. Падставай для затрымання блогера стала пастанова суда Савецкага раёна горада Гомеля аб адміністрацыйным арышце, вынесеная яшчэ ў студзені. А менавіта пастанова аб 15 сутках арышту за ўдзел у акцыі супраць інтэграцыі з Расіяй 20 снежня. Падчас адбывання гэтых 15 сутак над блогерам адбыліся яшчэ два суды, на кожным з якіх ён атрымаў яшчэ па 15 сутак арышту. Акрамя таго, па словах Ціханоўскага, на яго склалі яшчэ шмат пратаколаў па артыкуле 23.34 КаАП за арганізацыю сустрэч з падпісчыкамі ў розных гарадах Беларусі.

Апытанка

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930