Знайсці
18.05.2020 / 13:522РусŁacБел

На 19-гадовага юнака распачалі справу за распаўсюд фільма Nexta

19-гадовага мінчука Андрэя Міхалевіча выклікалі ў міліцыю за размяшчэнне ў «УКантакце» фільма Nextа «Лукашэнка. Крымінальныя матэрыялы», які 21 лістапада быў прызнаны экстрэмісцкім матэрыялам.

Нягледзячы на тое, што мінчук размясціў ролік за месяц да ўнясення яго ў Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў, на яго ўсё роўна завялі адміністрацыйную справу па артыкуле 17.11 КаАП (Распаўсюд інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці або якая прапагандуе такую дзейнасць), піша spring96.org.

З Андрэем Міхалевічам была праведзена прафілактычная гутарка аб недапушчэнні распаўсюджвання падобнага роду інфармацыі, а таксама растлумачана адказнасць за дадзенае правапарушэнне. Па ч. 2 артыкула 17.11 КаАП прадугледжана накладанне штрафу да 50 базавых велічыняў (540 рублёў) або адміністрацыйны арышт.

Андрэй Міхалевіч размясціў відэаролік 28 кастрычніка 2019 года. У той час як рашэнне суда Цэнтральнага раёна г. Мінска аб прызнанні гэтага фільма экстрэмісцкім уступіла ў законную сілу 7 снежня 2019 года. 

Мінчук распавядае, што ён апублікаваў гэты фільм у кастрычніку і забыўся на яго. Калі 15 мая супрацоўнікі міліцыі патэлефанавалі яму, ён адразу яго выдаліў.

Справу аб адміністрацыйным правапарушэнні па артыкуле 17.11 КаАП Андрэя Міхалевіча днямі павінны перадаць у суд.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031