Знайсці
15.05.2020 / 13:0710РусŁacБел

«Пуцін і Лукашэнка — два вялікія чалавекі». Дакументы падаў прыхільнік СССР Андрэй Іваноў. Але яго не зарэгіструюць

Фота Надзеі Бужан

Дакументы на рэгістрацыю ініцыятыўнай групы ў ЦВК падаў 52-гадовы прадстаўнік прарасійскіх сіл Андрэй Іваноў. Ён родам з Томска (Расія), таму ніяк не можа ўдзельнічаць у прэзідэнцкіх выбарах.

Іваноў лічыць, што як грамадзянін Беларусі мае права вылучацца, нягледзячы на паходжанне.

Называе краіну «Белоруссія». «Пуцін і Лукашэнка — два вялікія чалавекі», — мяркуе ён. Сказаў, што яго варта лічыць прасаюзным (СССР), а не прарасійскім.

Іваноў скончыў Політэхнічны інстытут, пасля там выкладаў. Бацька шасцярых дзяцей. Дзеці маюць вельмі каларытныя славянскія імёны: Рада і Веляслаў.

Іваноў найчасцей называе краіну «Белай Руссю». Выступае за больш шчыльны саюз з Расіяй.

Гэта той самы ідэолаг, які ездзіў па краіне і чытаў лекцыі пра масонаў і пагрозу НАТО. Ён лічыць, што развал СССР быў незаконным, а Беларусь ад 1991 года знаходзіцца ў акупацыі.

Фота Надзеі Бужан

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031