Знайсці
12.05.2020 / 08:46РусŁacБел

У Маскве ўвялі абавязковае нашэнне масак і пальчатак у крамах, транспарце і на працы

Патрабаванне ўведзена з 12 мая. Згодна з указам мэра Масквы маскі, рэспіратары і пальчаткі неабходна насіць падчас паездак на грамадскім транспарце і таксі, пры наведванні крам і гандлёвых цэнтраў, а таксама на працоўным месцы. Якія менавіта маскі і пальчаткі трэба насіць, у дакуменце не ўдакладняецца.

За адмову насіць сродкі абароны на працы ці ў краме прадугледжаны штраф у памеры 4000 рублёў (каля 130 беларускіх), у таксі або грамадскім транспарце - 5000 рублёў (165 беларускіх). У Маскве штраф пагражае у тым ліку за адмову ад выкарыстання аднаго са сродкаў абароны — масак ці пальчатак.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031