Знайсці
12.05.2020 / 08:129РусŁacБел

893 кіламетры за 18 гадзін: у Беларусі з'явіўся новы найдаўжэйшы чыгуначны маршрут

У сістэме продажу квіткоў Беларускай чыгункі з'явіўся новы цягнік № 606/605 Брэст-Полацк. Раней бесперасадачнае чыгуначнае злучэнне паміж гэтымі гарадамі адсутнічала. Фактычна, Беларуская чыгунка падоўжыла маршрут існуючага цягніка Брэст — Віцебск да Полацка, піша virtualbrest.by.

Новы цягнік пачынае курсіраваць штодня адпраўленнем з Брэста ад 19 мая, з Полацка — ад 18 мая. Цягнік будзе адпраўляцца з Брэста ў 17.19, прыбываць у Полацк у 12.31. У адваротны бок адпраўленне з Полацка ў 14.44, прыбыццё ў Брэст у 08.35. У дарозе пасажырам прыйдзецца правесці больш за 19 гадзін. Цана квітка ў купэйны вагон складае 28 рублёў, у плацкартны — 20 рублёў.

Маршрут новага цягніка Брэст-Полацк праходзіць праз Пінск, Лунінец, Калінкавічы, Жлобін, Магілёў, Оршу і Віцебск. Агульная адлегласць па маршруце складае 893 км. такім чынам, новы цягнік Брэст-Полацк стане самым працяглым чыгуначным маршрутам у Беларусі. Зараз гэты статус належыць цягніку № 632/631 Гродна-Мінск-Гомель (даўжыня маршрута 801 км). У ранейшыя гады найбольшую адлегласць унутры Беларусі пераадольваў цягнік № 658/662 Брэст-Камунары (876 км).

Чытайце таксама:

Чыгуначны марафон — драмы і будні найдаўжэйшага маршруту ў Беларусі РЭПАРТАЖ

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930