Знайсці
04.05.2020 / 08:369РусŁacБел

Віктар Пракапеня пра каранцін: Пажылых людзей трэба дыстанцыяваць законам. І не трэба казаць па тэлевізары, што ў нас «усё нармальна»

Віктар Пракапеня, фота Сяргея Гудзіліна

Такую думку вядомы беларускі бізнэсмен, заснавальнік VP Capital Віктар Пракапеня выказаў у інтэрв'ю Tut.by, адказваючы на пытанне, чаму Лукашэнка не ідзе на больш рашучыя крокі, бо чым далей, тым больш яўна: гэты крок, увядзенне ці не ўвядзенне жорсткіх мер для запаволення распаўсюджвання віруса, мае беспрэцэдэнтна сур'ёзныя наступствы. Чаму Беларусь аказалася белай варонай? І ці не акажацца эканамічны выйгрыш (калі мы ўсё ж такі выйграем, не спыніўшы эканоміку) занадта дарагім?

«Вось рэальная сітуацыя, — кажа Пракапеня. — Хлопцу 23 гады, працуе кіроўцам хуткай дапамогі, жыве з шасцідзесяцігадовай маці, якая кожны дзень ездзіць на працу ў грамадскім транспарце. Якая верагоднасць, што яна захварэе? Можна доўга разважаць пра асаблівасці каранціну і пра тое, якая мадэль больш эфектыўная — шведская, англійская ці яшчэ нейкая 

але пажылых людзей, людзей у зоне рызыкі ўжо сапраўды трэба дыстанцыяваць законам. І дакладна не трэба казаць, што «ўсё нармальна і пад кантролем» па тэлевізары, аўдыторыя якога ў нас — на 90% пенсіянеры.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера