Знайсці
10.04.2020 / 11:58РусŁacБел

Трамп назваў фэйкам паведамленні пра даклад разведкі пра каранавірус у лістападзе

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп назваў фэйкам інфармацыю тэлеканала ABC аб папярэджанні, якое атрымаў Белы дом ад амерыканскай разведкі пра катастрафічныя наступствы каранавіруса з Уханя. Пра гэта ён напісаў у сваім акаўнце ў Twitter, паведамляе РБК

«Гэта фэйкавыя навіны ABC. Яны ведалі, што не маюць рацыі, калі заняліся фальсіфікацыяй гэтай гісторыі», — сказаў ён.

Так Трамп адказаў на твіт амерыканскага палітычнага кансультанта, сацыёлага Фрэнка Ланца, які спасылаецца на абвяржэнне публікацыі ABC Нацыянальным цэнтрам медыцынскай выведкі (NCMI).

Тэлеканал паведамляў са спасылкай на крыніцы, знаёмыя з дакладам разведкі, што амерыканскія спецслужбы папярэджвалі ўлады пра небяспеку каранавіруса для жыцця людзей у канцы лістапада 2019 года. Аналітыкі прыйшлі да высновы, што «гэта стане катастрафічнай падзеяй».

Па дадзеных ABC, іх даклад засноўваўся на звестках Нацыянальнага цэнтра медыцынскай разведкі. Справаздачу NCMI некалькі разоў перадавалі Пентагону, Беламу дому і Агенцтву вайсковай разведкі ЗША, пісаў тэлеканал.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031