Знайсці
10.04.2020 / 10:494РусŁacБел

«Белнафтахім» у красавіку чакае пастаўкі азербайджанскай і нарвежскай нафты

Канцэрн «Белнафтахім» у красавіку чакае танкеры з азербайджанскай і нарвежскай нафтай. Пра гэта паведаміў БелТА прэс-сакратар «Белнафтахіма» Аляксандр Цішчанка.

«11 красавіка чакаецца прыбыццё танкера ў порт Паўднёвы з 85 тысячамі тон азербайджанскай нафты. А да сярэдзіны красавіка ў Клайпеду прыйдзе яшчэ адзін танкер з нарвежскай нафтай — 85 тысяч тон», — распавёў Аляксандр Цішчанка.

Як паведамлялася, у сакавіку Socar адправіла ў Беларусь тры танкеры нафты, гэта каля 250 тысяч тон нафты. Яна была дастаўлена ў порт Адэсы і затым прапампаваная трубаправодным транспартам на Мазырскі НПЗ. Старшыня канцэрна «Белнафтахім» Андрэй Рыбакоў паведамляў, што Socar ў 2020 годзе можа паставіць у Беларусь да 1 млн тон нафты.

У студзені гэтага года Беларусь купіла першую партыю нарвежскай нафты для перапрацоўкі ў ААТ «Нафтан».

На красавік таксама заключаны кантракт пастаўкі нафты з Расіі.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031