Знайсці
10.04.2020 / 08:53РусŁacБел

У Эстоніі правядуць масавае тэставанне на каранавірус

Andres Putting, Delfi

Урад Эстоніі вырашыў правесці масавае тэсціраванне на каранавірус спачатку на востраве Саарэмаа, дзе была ўспышка хваробы, а затым па ўсёй краіне, паведамляе Postimees.

Урад выказаў падтрымку прапанове міністра сацыяльных спраў Танелю Кійку правесці ў Эстоніі ў рамках мер па прадухіленні распаўсюджвання каранавіруса тэставанне на дэмаграфічнай аснове разам з сера-эпідэміялагічным даследаваннем.

«Ва ўрадзе мы вырашылі арганізаваць масавае тэсціраванне на распаўсюд віруса. Першае масавае тэсціраванне будзе праводзіцца на Саарэмаа адначасова з навуковым даследаваннем. На падставе яго вынікаў пачнецца масавае тэсціраванне з даследаваннямі па ўсёй краіне», — напісаў міністр замежных спраў Урмас Рэйнсалу на сваёй старонцы ў фэйсбуку.

Рейнсалу дадаў, што масавае тэсціраванне з'яўляецца неабходным крокам у прадухіленні распаўсюджвання віруса і вяртанні да нармальнага жыцця.

«Тэсціраванне на дэмаграфічнай аснове дасць нам важную інфармацыю адносна таго, наколькі значная частка насельніцтва Эстоніі ўжо перахварэла COVID-19, і яно важна з пункту гледжання ацэнкі магчымасці ўвядзення далейшых абмежаванняў, — сказаў прэм'ер-міністр Юры Ратас. — У аснову даследавання і тэсціравання павінен легчы аналіз экспертаў адносна таго, якія тэсты цяпер з'яўляюцца самымі дакладнымі і якім чынам іх лепш за ўсё праводзіць».

У Эстоніі на каранавірус захварэлі 1207 чалавек, 24 памерлі.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031