Знайсці
10.04.2020 / 08:142РусŁacБел

Кіраўнік МВФ прадказала найгоршы за стагоддзе эканамічны крызіс

У 2020 годзе сусветную супольнасць чакае найгоршы эканамічны спад з часоў Вялікай дэпрэсіі, заявіла дырэктар-распарадчык Міжнароднага валютнага фонду Крысталіна Георгіева. Яе прамова апублікаваная на сайце арганізацыі.

«COVID-19 падарваў наш грамадскі і эканамічны парадак з маланкавай хуткасцю і ў такіх маштабах, якіх не было на нашай памяці», — сказала яна.

Георгіева заўважыла, што чалавецтву пакуль незразумела, наколькі глыбокім і працяглым будзе гэты спад.

«Аднак ужо цяпер ясна, што рост сусветнай эканомікі ў 2020 годзе стане рэзка адмоўным <…>. У рэальнасці, мы прадбачым найгоршы эканамічны спад з часоў Вялікай дэпрэсіі», — падкрэсліла кіраўнік МВФ.

Па словах Георгіевай, дэпрэсія закране як развітыя краіны, так і дзяржавы з эканомікай, што развіваецца. Будучы крызіс «не ведае межаў», і ад яго «пацерпяць ўсе», дадала яна.

Згодна з яе прагнозам, калі пандэмія каранавіруса сыдзе ў другой палове 2020 года, то частковае аднаўленне эканомікі можа пачацца ў 2021 годзе.

Кіраўнік МВФ заклікала ўсіх дзейнічаць разам. «Менавіта гэтая агульная пагроза аб'ядноўвае нас, каб выкарыстоўваць самыя моцныя бакі чалавецтва — салідарнасць, мужнасць, крэатыўнасць і спагаду. Мы яшчэ не разумеем, як зменіцца наша эканоміка і лад жыцця, але мы ведаем, што выйдзем з гэтага крызісу больш устойлівымі», — сказала яна.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031