Знайсці
08.04.2020 / 09:123РусŁacБел

Каранік распавёў, як медыкі заразіліся каранавірусам

Медыкі, што заразіліся COVID-19, працавалі ў аддзяленнях не для лячэння пацыентаў з каранавірусам. Пра гэта ў эфіры СТБ распавёў кіраўнік Міністэрства аховы здароўя Уладзімір Каранік, паведамляе Tut.by.

— Існуюць выпадкі, калі па медыцынскую дапамогу пацыент звяртаецца ў звычайную паліклініку, хоць мы ўвесь час просім: калі ў вас маюцца прыкметы рэспіраторнай інфекцыі, не трэба нікуды хадзіць — выклічце доктара да сябе. Але ў нас усё роўна часам прыходзяць на прыём у паліклініку, як са звычайнай рэспіраторнай віруснай інфекцыяй.

Менавіта пасля такіх візітаў, па словах міністра, і захварэлі дактары. Былі таксама выпадкі, калі чалавек з каранавірусам трапляў у агульнасаматычнае аддзяленне, а там «медперсанал экіпіраваны горш».

— І ў выніку мы атрымалі, што менавіта не ў тых стацыянарах, дзе аказваецца медыцынская дапамога [пацыентам з каранавірусам], а ў іншых меліся факты інфікавання медыцынскіх работнікаў.

Уладзімір Каранік паведаміў, што для прадухілення падобных выпадкаў зараз узмацняецца забеспячэнне сродкамі абароны ўсіх стацыянараў.

— Цяпер наша лёгкая прамысловасць дадаткова плануе выпускаць да 1 млн масак у суткі ў пачатку наступнага тыдня. Гэта дазволіць і задаволіць патрэбы насельніцтва, і папоўніць запасы медыцынскіх устаноў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031