Знайсці
04.04.2020 / 22:1834РусŁacБел

Расія бязвыплатна перадала Беларусі 10 тысяч тэстаў на каранавірус

Сёння груз з 10 тысячамі тэст-сістэм сустракаў асабіста пасол Расіі ў Беларусі. Расійская Федэрацыя перадае іх нашай краіне бязвыплатна.

Акрамя таго, Беларусь чакае ад Расіі пастаўкі 30 тысяч аплачаных тэст-сістэм для выяўлення каранавіруса. Пра гэта заявіў сёння журналістам віцэ-прэм'ер Ігар Петрышэнка, перадае карэспандэнт БелТА.

«У першую чаргу мы самі разгарнулі і выпускаем 700 тэставых сістэм штодзень і плануем нарошчваць. У нас ёсць уласная вытворчасць. І наша сістэма аховы здароўя ў поўнай меры забяспечана гэтымі тэст-сістэмамі, з улікам абстаноўкі. Больш за тое, мы абвясцілі тэндар, і расійская кампанія выйграла гэты тэндар на пастаўку 30 тысяч тэстаў за адпаведную плату. Мы чакаем, што дагаворныя абавязацельствы будуць выкананыя і мы атрымаем гэтыя тэсты да 17 красавіка. Прынамсі, так Міністэрства аховы здароўя і нашы адпаведныя кампаніі дамаўляліся з расійскім вытворцам», — заявіў віцэ-прэм'ер.

Таксама стала вядома пра тое, што Расія бязвыплатна перадала Беларусі 10 тысяч тэстаў на каранавірус.

«Што тычыцца інфармацыі пра тое, што беларускі бок звяртаўся [па дапамогу — Рэд.], такіх зваротаў не было ў адрас расійскага боку. Гэта добрая воля і элемент таго ўзаемадзеяння, якое наладжана паміж нашымі санітарнымі лекарамі, — у плане пастаўкі 10 тысяч тэстаў да нас у рэспубліку», — удакладніў Ігар Петрышэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930