Знайсці
03.04.2020 / 16:494РусŁacБел

Кітай накіруе ў Беларусь яшчэ тры барты з медыцынскай гуманітарнай дапамогай

Кітай накіруе ў Беларусь яшчэ тры барты з медыцынскай гуманітарнай дапамогай. Пра гэта карэспандэнту БелТА паведаміў намеснік міністра аховы здароўя Беларусі Барыс Андрасюк.

Паводле слоў намесніка міністра, гуманітарная дапамога будзе прыбываць траншамі. Першы ўжо дастаўлены. Наступны збірае пасольства. «Трэці транш будуць дасылаць кітайскія заводы, чацвёрты — гарады-пабрацімы, — сказаў Барыс Андрасюк. — Гэта будзе яшчэ тры вялікія барты».

Першым траншам з Кітая ў Беларусь прыбылі тэсты на каранавірус, сродкі індывідуальнай аховы і бескантактавыя інфрачырвоныя тэрмометры. Паводле слоў намесніка міністра, наступны транш, як чакаецца, будзе ў 20 разоў большы за папярэдні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930