Знайсці
01.04.2020 / 08:451РусŁacБел

У Кіеве спрагназавалі, калі краіна зможа вярнуцца да нармальнага жыцця

УНІАН

Украіна можа вярнуцца да «нармальнага жыцця» не раней за сярэдзіну мая, напісаў міністр унутраных спраў Арсен Авакаў у фэйсбуку.

«Мой пункт гледжання ў тым, што краіна пачне вяртацца да нармальнага жыцця не раней за 15 мая. І гэта меркаванне аптыміста», — напісаў міністр унутраных спраў.

У той жа час ён адзначыў, што гэта толькі яго прагноз, і дакладнай даты завяршэння каранціна ва Украіне ніхто не ведае.

«Ніхто ў нашай краіне не ведае, калі скончыцца эпідэмія і будзе зняты каранцін, і хто скажа, што ведае, — хлусня. Усё будзе залежаць ад сітуацыі.

Ён таксама спадзяецца, што ранняе, у параўнанні з многімі іншымі краінамі, увядзенне абмежавальных мер ва Украіне павінна выратаваць украінцаў ад найгоршага.

«Калі я маю рацыю, праклёны супраць улады за непрыемныя адчуванні калі-небудзь будуць зменены разуменнем таго, што мы зрабілі ўсё, наколькі гэта магчыма, правільна».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031