Знайсці
29.03.2020 / 11:525РусŁacБел

Памёр кампазітар Кшыштаф Пэндэрэцкі

На 87-м годзе жыцця памёр адзін з самых выбітных польскіх музыкаў, сусветны аўтарытэт у галіне класічнай музыкі, лаўрэат шматлікіх прэстыжных узнагарод Кшыштаф Пэндэрэцкі.

Будучы музыка нарадзіўся ў польскім горадзе Дэмбіца. Пасля заканчэння Дзяржаўнай вышэйшай музычнай школы ў Кракаве ён стаў прафесарам поліфаніі і кампазіцыі. Пазней ён выкладаў гэтыя ж дысцыпліны ў Германіі і ў ЗША.

Першае буйное выступленне кампазітара адбылося ў 1959 годзе на Варшаўскім восеньскім фестывалі.

У 1972 годзе ён быў прызначаны рэктарам Кракаўскай музычнай акадэміі і пасля сыходу з пасады заставаўся яе ганаровым прафесарам.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера