Знайсці
26.03.2020 / 17:585РусŁacБел

Міністр аховы здароўя Нямеччыны: Самая бура яшчэ наперадзе

Нямеччына, адказ якой на каранавірус многія спецыялісты ў свеце лічаць узорным, прагназуе, што найгоршы перыяд пандэміі ў гэтай краіне яшчэ наперадзе.

Германія ўсё яшчэ ў перыядзе «штылю перад штормам» эпідэміі каранавіруса. «Мы выкарыстоўваем выйграны намі час для паслядоўнай падрыхтоўкі да хвалі выпадкаў, якую мы чакаем у наступныя тыдні», — сказаў у чацвер міністр аховы здароўя краіны Енс Шпан. 

Шпан адзначыў, што стратэгія Нямеччыны заключалася ў максімальным тэсціраванні і дапамозе людзям, якім лепш на час эпідэміі самаізалявацца.

Збіваючы хвалю прэвентыўным каранцінам, краіна тым часам рэалізуе экстраную праграму павелічэння ложкаў у рэанімацыях у два разы.

«Ніхто не ведае, як сітуацыя будзе развівацца ў наступныя тыдні», — засцярог нямецкі міністр.

«Барацьба з эпідэміяй кароны толькі пачынаецца. Колькасць выпадкаў будзе расці», — дадаў кіраўнік Інстытута Роберта Коха Роберт Вілер.

Нямеччына ўводзіла абмежавальныя меры ў ліку першых. Акрамя таго, у краіне праводзіцца масавае тэсціраванне ўсіх асоб з падазрэннямі на каранавірус. Магчыма, яе сістэма ідэнтыфікацыі інфікаваных найлепшая. Менавіта гэтым тлумачыцца, чаму ў Германіі на 40 тысяч выяўленых выпадкаў каранавіруса пакуль толькі 229 смяротных, тады як у Італіі на 74 тысячы заражаных — больш за 7500 смерцяў.

Усяго лічба ахвяр пандэміі ў свеце перавысіла 22 тысячы, прытым што да піку пандэміі яшчэ вельмі далёка. У Беларусі ўлады гавораць пра 81 выпадак пацверджанага каранавіруса без смяротных зыходаў дагэтуль.

Сяргей Гезгала

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031