Знайсці
25.03.2020 / 21:0434РусŁacБел

У жанчыны з Жыткавічаў не было каранавіруса, проста двухбаковая пнеўманія — дактары

Як паведаміў «Новаму Палессю» намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення аховы здароўя Гомельскай вобласці Міхаіл Змушко, шэраг тэстаў не пацвердзіў наяўнасць COVID-19 у пацыенткі з Жыткавічаў.

Фота Надзеі Бужан.

Стан жанчыны стабільны, пасля заканчэння курса стацыянарнага лячэння яе выпішуць. На заўтра запланавана выпіска асоб кантакту 1 ўзроўню з устаноў аховы здароўя.

Гаворка ідзе пра 58-гадовую жыхарку Жыткавічаў, яна знаходзілася ў стабільна цяжкім стане ў гомельскай рэанімацыі. Дыягназ — двухбаковая пнеўманія.

Ні жанчына, ні яе акружэнне не выязджалі за мяжу.

У жанчыны паднялася тэмпература, пачаўся сухі кашаль. У раённай паліклініцы ёй паставілі дыягназ «вострая рэспіраторная вірусная інфекцыя» і выпісалі антыбіётыкі. Вынікаў гэта не давала, і ў суботу жанчына пайшла ў Жыткавіцкую паліклініку да тэрапеўта. Пасля кансультацыі выйшла з кабінета і страціла прытомнасць. Толькі тады ў яе дыягнаставалі двухбаковую пнеўманію. Тады ж зрабілі першы тэст на каранавірус — і атрымалі станоўчы вынік.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031