Знайсці
23.03.2020 / 09:162РусŁacБел

Оперны спявак Пласіда Дамінга заразіўся каранавірусам

Італьянскі оперны спявак Пласіда Дамінга заявіў, што разам з сям'ёй сыходзіць на каранцін, пасля таго як яму пацвердзілі дыягназ — каранавірусная інфекцыя, піша Бі-бі-сі.

Фота з фэйсбука Пласіда Дамінга

Дамінга напісаў у «Фэйсбуку»: «Я лічу сваім маральным абавязкам абвясціць аб тым, што ў мяне каранавірус Covid-19».

Спявак заклікаў сваіх падпісчыкаў трымаць дыстанцыю пры зносінах з людзьмі, старанна мыць рукі і выконваць усе прадпісанні лекараў.

«Я і мая сям'я будзем выконваць самаізаляцыю столькі, колькі будзе неабходна з медыцынскага пункту гледжання, — напісаў Дамінга. — Пакуль што мы ўсе адчуваем сябе добра, аднак у мяне была тэмпература і кашаль, таму я вырашыў зрабіць аналіз, і вынік апынуўся станоўчым. Я заклікаю ўсіх быць вельмі асцярожнымі, выконваць асноўныя нормы гігіены, часцей мыць рукі, не набліжацца да людзей бліжэй, чым на два метры, зрабіць усё, каб перашкодзіць распаўсюджванню віруса, і па магчымасці заставацца дома».

«Разам мы зможам перамагчы гэты вірус і пакласці канец сусветнаму крызісу, каб у бліжэйшы час вярнуцца да нармальнага жыцця, — падкрэсліў спявак. — Калі ласка, выконвайце патрабаванні мясцовых уладаў і шануйце неабходныя меры бяспекі, каб абараніць не толькі сябе, але і навакольных».

Пласіда Дамінга меўся выступаць у Мінску 19 красавіка.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031