Знайсці
17.03.2020 / 14:556РусŁacБел

МЗС Беларусі адказала Расіі пра каранавірус, згадаўшы 75-годдзе заканчэння вайны

МЗС Беларусі адказала на «выпад» Крамля пра тое, што межы закрылі, бо Мінск не прымаў дастатковых мер для барацьбы з каранавірусам. Адказ прэс-сакратара МЗС Анатоля Глаза змешчаны на афіцыйнай старонцы ведамства ў фэйсбуку.

«Вы заявілі, што чакаеце поўнай афіцыйнай інфармацыі расійскага боку адносна прынятага рашэння пра закрыццё расійскай мяжы для грамадзян Беларусі. Пасля гэтага прэс-служба ўрада Расіі распаўсюдзіла адпаведнае паведамленне, апублікаванае распараджэнне ўрада Расіі. Ці засталіся яшчэ пытанні?» — запыталася ria.ru.

«Пытанняў, можа быць, і менш, але асадак, як гаварыў вядомы герой, застаецца. Сумна, што рашэнні нашых расійскіх сяброў у большай меры заснаваныя на нейкіх абстрактных прапорцыях, чым на рэальных звестках альбо інтарэсах людзей. Тым больш грамадзян краіны, якая з'яўляецца, як было сказана ўчора ў Крамлі, «нашым найбліжэйшым партнёрам і саюзнікам», — гаворыцца ў адказе.

«Мяркую, і ў СААЗ шчыра здзівяцца сцвярджэнням расійскага боку аб парушэнні Беларуссю іх рэкамендацый. СААЗ заклікае да згуртаванасці і паслядоўна заяўляе пра неэфектыўнасць абмежаванняў на перамяшчэнне людзей падчас надзвычайных сітуацый у галіне грамадскай аховы здароўя.

З самага пачатку распаўсюджвання эпідэміі мы з СААЗ працуем кругласутачна. І няма ніводнай рэкамендацыі, якую б не выконваў беларускі бок. Прынамсі, гэтую пазіцыю выказвае сама арганізацыя. Дастаткова прачытаць хоць бы сённяшнюю заяву краінавага офіса СААЗ у Беларусі», — адзначаецца ў паведамленні МЗС.

Між іншым, на сёння ўстаноўлены два выпадкі завозу на тэрыторыю Беларусі каранавіруса з Масквы. Астатнія таксама прывезены звонку. Беларусы ж пакуль нікому яго не экспартавалі. Нават не хочацца фантазіяваць на тэму таго, якія ж павінны быць нашы дзеянні, вынікаючы з логікі расійскага боку.

Сітуацыя не простая, і з эпідэміяй можна эфектыўна змагацца толькі сумеснымі намаганнямі. Гэта агульны выклік, нагода згуртавацца, сапраўдная праверка адносін. 75 гадоў таму мы разам абаранялі нашу агульную мяжу ад знешняй пошасці. На жаль, сёння расіянаў і беларусаў штучна размяшчаюць па розныя бакі», — рэзюмуе МЗС.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031