Знайсці
14.03.2020 / 09:111РусŁacБел

Трамп заявіў пра планы здаць тэст на каранавірус, а Балсанару правераць ізноў

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што, «хутчэй за ўсё», здасць тэст на каранавірус у найбліжэйшы час, піша Reuters.

«Хутчэй за ўсё, так», — сказаў Трамп, адказваючы на ​​пытанне журналіста на прэс-канферэнцыі.

Пры гэтым прэзідэнт ЗША падкрэсліў, што рашэнне не звязана з тым, што ён кантактаваў з кіраўніком сакратарыята па грамадскіх камунікацыях адміністрацыі прэзідэнта Бразіліі Фабіа Вайнгартэнам, у якога пасля выявілі каранавірус.

«Не па гэтай прычыне, а таму што, я думаю, я зраблю яго ў любым выпадку…» — адзначыў Трамп.

У сваю чаргу прэзідэнта Бразіліі Жаіра Балсанару, які сустракаўся з Дональдам Трампам у ЗША менш за тыдзень таму, паўторна пратэсціруюць на каранавірус, паведамляе Reuters.

Тэставанне правядуць у пачатку наступнага тыдня, каб выключыць верагоднасць таго, што ў прэзідэнта Бразіліі з'явіўся вірус.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031