Знайсці
13.03.2020 / 05:39РусŁacБел

Тэатры і музеі Нью-Ёрка часова зачыняюцца з-за каранавіруса

Нью-ёркцы на Манхэтане, NY Post

Вядучыя сцэнічныя пляцоўкі, тэатры, музеі і аркестры Нью-Ёрка прыпыняюць працу і выступленні з-за распаўсюджвання захворвання, выкліканага новым каранавірусам. Падставай для такога кроку стала заява губернатара штата Нью-Ёрк Эндру Куома пра тое, што мерапрыемствы з удзелам 500 чалавек і больш адмяняюцца для прадухілення далейшага распаўсюджвання каранавіруса, піша ТАСС.

«Пачынаючы з заўтра, 13 сакавіка, мы закрываем Музей мастацтваў метрапалітэна на Пятай авеню, яго аддзяленні — музей [сучаснага мастацтва] Броэр і манастыр, каб падтрымаць намаганні гарадскіх уладаў Нью-Ёрка, накіраваныя на стрымліванне распаўсюду COVID-19», — адзначаецца ў Twitter Метрапалітэн-музея. Яго дырэкцыя не ўдакладняе тэрміны аднаўлення працы, але абяцае абвясціць пра наступныя крокі ў пачатку наступнага тыдня.

Метраполітэн-опера і Карнегі-хол па тых жа прычынах узялі паўзу да канца сакавіка. Нью-Ёркскі філарманічны аркестр «у імя бяспекі публікі, музыкаў і персаналу, а таксама ў мэтах стрымлівання распаўсюду COVID-19 адмяніў усе канцэрты з 12 сакавіка па 31 сакавіка», гэтаму прыкладу паследаваў Сімфанічны аркестр Сіэтла (штат Вашынгтон).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031