Знайсці
12.03.2020 / 09:341РусŁacБел

На мяжы ў Брузгах кіроўца аўто спрабаваў выкінуць шаблю з машыны

Мужчына паспрабаваў пазбавіцца ад халоднай зброі на мяжы: парушэнне ў пункце пропуску «Брузгі» спынілі мытнікі. Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў Гродзенскай рэгіянальнай мытні.

Жыхар Віцебска перасякаў мяжу за рулём «Фальксвагена». Ён абраў зялёны канал, тым самым заявіўшы пра адсутнасць тавараў, якія падлягаюць абавязковаму пісьмоваму дэклараванню. Аднак пасля таго як транспартны сродак быў накіраваны на агляд з прымяненнем інспекцыйна-надгляднага комплексу, мужчына паспрабаваў пазбавіцца ад шаблі, выкінуўшы яе з аўто.

Шабля з'яўляецца клінковай халоднай зброяй розных дзеянняў. Перавозіць яе можна толькі пры наяўнасці адпаведных дакументаў. Таксама ўстаноўлена, што вырабленая ў Заходняй Еўропе ў сярэдзіне XIX ст. пяхотная салдацкая шабля ўяўляе антыкварную і культурную каштоўнасць.

Па факце недэкларавання тавару ў дачыненні да мужчыны распачаты адміністрацыйны працэс. Яму пагражае штраф і канфіскацыя шаблі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031