Знайсці
03.03.2020 / 09:142РусŁacБел

Прэзідэнт Карэі выбачыўся перад народам за каранавірус, а лідар секты, што распаўсюдзіла хваробу па краіне, стаў на калені

Мун Чжэ Ін (трэці злева) на паседжанні Кабміна

Прэзідэнт Паўднёвай Карэі Мун Чжэ Ін у ходзе пасяджэння ўрада заявіў, што яго краіна пачала вайну супраць каранавіруса, ахвярамі якога сталі 28 мясцовых жыхароў. Ён запатрабаваў ад усіх міністэрстваў і ўрадавых агенцтваў кругласутачна быць гатовымі да надзвычайных сітуацый, паведамляе РБК.

«Крызіс у [горадзе] Тэгу і правінцыі Кёнсан-Пукто дасягнуў свайго піку, і ўся краіна ўступіла ў вайну з інфекцыйным захворваннем», — сказаў Мун Чжэ Ін.

Па словах кіраўніка дзяржавы, на неадкладныя меры па барацьбе з каранавірусам будзе накіравана 30 трлн вон ($ 25 млн). Прэзідэнт таксама выбачыўся перад жыхарамі краіны за няздольнасць у кароткія тэрміны забяспечыць усіх медыцынскімі маскамі. Ён паабяцаў, што гэтая праблема будзе вырашана ў найбліжэйшы час.

За апошнія суткі колькасць захварэлых у Паўднёвай Карэі павялічылася на 600 чалавек — да 4812 чалавек. 28 пацыентаў памерлі. Больш за 75% інфікаваных — жыхары горада Тэгу, якія ўваходзілі ў рэлігійную секту «Сінчхонджы», якая ў пачатку года правяла з'езд сваіх прыхільнікаў ва Ухані.

Як паведамляе Бі-бі-сі, кіраўнік секты Лі Ман Хі напярэдадні стаў на калені падчас прэс-канферэнцыі, папрасіўшы прабачэння перад жыхарамі Паўднёвай Карэі за распаўсюд каранавіруса. Пры гэтым ён падкрэсліў, што злога намеру ў членаў «Сінчхонджы» не было.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031