Знайсці
02.03.2020 / 11:042РусŁacБел

У Светлагорскім раёне 70-гадовы рыбак праваліўся пад тонкі лёд

Здарэнне адбылося 1 сакавіка ўдзень на Беразіне ля вёскі Здудзічы, паведамляе 112.by

Хутчэй за ўсё, падзеі разгортваліся наступным чынам: пенсіянер лавіў рыбу і праваліўся пад лёд, таўшчыня якога, па папярэдніх дадзеных, складала 2-3 см. Мужчыну знайшлі мясцовыя жыхары, якія і дасталі яго з палонкі з дапамогай вяроўкі. Пазней яго даставілі ў бальніцу з дыягназам «агульнае пераахаладжэнне цела».

Ратавальнікі нагадваюць: выхад на лёд у «плюсавую» тэмпературу вельмі небяспечны! Важна ведаць: нават пры тэмпературы ў 0°С, якая захоўваецца на працягу трох дзён, трываласць лёду зніжаецца на 25%.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера