Знайсці
26.02.2020 / 08:092РусŁacБел

На Канарах сотням турыстаў забаранілі пакідаць гатэль: у аднаго з пастаяльцаў каранавірус

На востраве Тэнерыфе ў архіпелагу Канарскіх выспаў сотням турыстаў забаранілі пакідаць гатэль H10 Costa Adeje Palace. У італьянскага доктара, які пражываў у ім, выявілі каранавірус, піша bbc.com.

Сам доктар родам з рэгіёну Ламбардыя, дзе італьянская ўлада змагаецца з каранавірусам, паставіўшы на каранцін некалькі маленькіх гарадкоў.

Сотням гасцей гатэля сказалі заставацца ў сваіх пакоях на час правядзення аналізаў, паведамляюць іспанскія СМІ.

Гаворка ідзе пакуль пра маніторынг стану гасцей гатэля, а не каранцін.

Адзін з гасцей гатэля ў Facebook апублікаваў выяву цыдулкі, пакінутай пад дзвярыма яго пакоя ў аўторак.

У ёй напісана: «З сумам паведамляем вам, што па прычынах, звязаных з аховай здароўя, гатэль зачынілі. Пакуль санітарныя органы не паведамяць, вы маеце заставацца ў сваіх пакоях».

Паліцыянты не даюць людзям выходзіць з гатэля, паведамляюць іспанскія СМІ.

Адзін госць пазней сказаў Бі-бі-сі, што людзям цяпер дазваляюць перасоўвацца па гатэлі.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031