Знайсці
25.02.2020 / 08:25РусŁacБел

Стала вядома пра смерць чацвёртага пасажыра лайнера Diamond Princess

flickr.com

У Японіі загінуў чацвёрты пасажыр круізнага лайнера Diamond Princess, дзе выявілі ўспышку новага каранавіруса. Пра гэта паведамляе NHK са спасылкай на крыніцы. Інфармацыю таксама пацвярджае крыніца выдання The Mainichi.

Паводле суразмоўцаў тэлеканала, загінулы — 80-гадовы пацыент, які знаходзіўся на лячэнні ў бальніцы. The Mainichi піша, што ён быў жыхаром японскай прэфектуры Канагава на востраве Хансю.

Круізны лайнер стаіць на каранціне ў порце японскага горада Іякагама з пачатку лютага пасля таго, як у пасажыра, што выйшаў у Ганконгу, выявілі новы каранавірус. Усяго на судне знаходзіліся каля 3,7 тыс. чалавек, 634 з якіх захварэлі.

19 лютага ўлады Японіі дазволілі сысці на бераг незахварэлым пасажырам. Тады судна пакінулі каля 500 чалавек.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031