Расія адшукала кантрабандныя цыгарэты з Беларусі амаль ва ўсіх рэгіёнах краіны
У студзені кантрабандныя цыгарэты з Беларусі прадавалі амаль ва ўсіх рэгіёнах Расіі. Пра гэта сведчаць звесткі даследавання IT-кампаніі «Эватор», піша «РІА Навіны».
Кампанія прааналізавала звесткі з 600 тысяч анлайн-кас у крамах несеткавай розніцы па ўсёй краіне ў студзені. У даследаванні ўлічваліся продажы толькі тых брэндаў, якія не пастаўляюцца ў Расію легальна, — NZ, Minsk, FEST і Credo.
Адзначаецца, што ў мінулым месяцы кантрабандныя цыгарэты прадаваліся ў 70 расійскіх рэгіёнах. Больш за ўсё нелегальнага тавару была ў Смаленскай і Чэлябінскай абласцях (па 22%). Таксама істотная доля трапіла ў Дагестан (10%), Валагодскую вобласць (8%), Іванаўскую вобласць (7%), Санкт-Пецярбург (6%) і Валгаградскую вобласць (5%).
0
0
0
0
0
0
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Замах на прэм'ера Славакіі — яго стан вельмі цяжкі
 8
Пракоп'еў, Колб, Жамчужны. 400 беларусаў дадалі ў расійскую базу вышуку за тры месяцы
 1
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера