Кастусёва сёння судзілі ў Шклове, але са сведкамі-міліцыянтамі ў Мінску звязваліся праз скайп
Фота Надзеі Бужан
10 лютага суд Шклоўскага раёна разгледзеў справу лідара Партыі БНФ Рыгора Кастусёва. За ўдзел у акцыі супраць «паглыбленай інтэграцыі» у Мінску летась 20 снежня суддзя Святлана Баранцава пакарала палітыка штрафам у 810 рублёў, піша Радыё Свабода.
Як удакладніў Рыгор Кастусёў, працэс пачаўся яшчэ 28 снежня, але некалькі разоў пераносіўся праз адсутнасць сведкаў. Партыйны функцыянер спадзяваўся, што, як і ў выпадку з Вячаславам Сіўчыкам, справа будзе спыненая за тэрмінам даўнасці правапарушэння.
Аднак гэтым разам была наладжаная скайп-сувязь з Мінскам. Міліцыянты-сведкі пацвердзілі, што бачылі абвінавачанага падчас несанкцыянаванай акцыі, удзельнікі якой былі папярэджаныя пра яе незаконнасць. Вырак — 30 базавых велічынь.
0
0
0
0
0
0
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
У Германіі збілі знакамітага майстра даносаў
 6
Праваслаўныя святкуюць Вербную нядзелю пад узмоцненымі нарадамі міліцыі з аўтаматчыкамі
 13
У Расіі арыштавалі журналіста Associated Press
 1
Сэндвічы з яечнай пастай — рэцэпт
 4
Маск прыбыў з неабвешчаным візітам у Кітай
 9
Спыталі ў зорак беларускага ютуба, навошта ім вусы
 4
«Коні з дзяцінства былі маёй самай вялікай любоўю». А цяпер беларуска лепіць іх так, што можна лёгка зблытаць з жывымі
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера