Знайсці
03.02.2020 / 11:171РусŁacБел

Аплату праезду банкаўскімі карткамі ў трамваях 6-га маршруту адменяць

Пра гэта паведаміў Мінск-навінам намеснік галоўнага інжынера Мінсктранса Міхаіл Сладзінскі.

— Мы хацелі зрабіць гэта з 4 лютага, у такім выпадку папярэдзілі б пасажыраў загадзя, — тлумачыць ён. — Але аказалася, што адключыць функцыю аплаты банкаўскімі карткамі яшчэ складаней, чым падключыць: шмат тэхнічных і юрыдычных нюансаў. Для гэтага спатрэбіцца як мінімум тыдзень. Паведамім пазней.

Ён таксама распавёў, у сувязі з чым было прынята рашэнне пайсці на такі непапулярны, з пункту гледжання пасажыраў, крок:

— Галоўная прычына ў нездавальняючых выніках па фінансавай справаздачнасці, якая тычыцца пацверджання колькасці пасажыраў, якія скарысталіся гэтай паслугай. За сем месяцаў працы сістэмы ў нашага прадпрыемства і банка не сышліся лічбы. Сам факт, што лічбы не сыходзяцца, не можа не турбаваць. Бо гаворка ідзе не пра аднаго-двух пасажыраў, а пра дзясяткі і сотні. А гэта грошы.

Праца сістэмы не адновіцца, пакуль не з'явіцца нейкі механізм кантролю за гэтай статыстыкай, умоўны лічыльнік, які паказвае, што ў нас столькі пасажыраў, за якіх мы павінны атрымаць пэўную суму. А пры існуючым стане рэчаў да нас могуць узнікнуць пытанні і з боку органаў кантролю.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031