Знайсці
29.01.2020 / 16:251РусŁacБел

Каля «Кароны» на Кальварыйскай «Фальксваген» урэзаўся ў слуп, а потым сутыкнуўся з двума аўто

Здарэнне адбылося а 13:15, паведамляе ДАІ ў сваім тэлеграм-канале.

Кіроўца аўтамабіля «Фальксваген Пола», рухаючыся па вул. Кальварыйскай з боку вул. Альшэўскага ў напрамку Клары Цэткін, непадалёк ад «Кароны» не даў рады кіраванню і ўрэзаўся ў слуп.

Прычым ад удару аўтамабіль адкінула на паласу сустрэчнага руху, дзе ён сутыкнуўся з «Таётай» і «Вольва». «Вольва» ў выніку адкінула на слуп.

Трое пацярпелых дастаўлены ў медыцынскую ўстанову. 

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031