Знайсці
29.01.2020 / 12:444РусŁacБел

Найпапулярнейшыя ўкраінскія тэлеканалы зрабіліся платнымі

Ад 28 студзеня чатыры найбуйнейшыя медыя-холдынгі Украіны закадзіравалі свае сігналы, глядзець папулярныя тэлеканалы можна будзе толькі з абаненцкай платай, піша nv.ua.

Кадзіраванне тэлеканала — гэта закрыццё вольнага, бясплатнага доступу да яго трансляцыі на спадарожніку. Змены закрануць тых, хто ловіць сігнал ТБ праз спадарожнікавую талерку — у тым ліку беларусаў, якія глядзелі так навіны паўднёвых суседзяў у арыгінале.

Зараз, каб глядзець тэлеканал, украінцам давядзецца падлучыцца да афіцыйнага аператара спадарожнікавага тэлебачання і замяніць стары прыёмнік (цюнэр) на новы. Падключэнне будзе каштаваць ад 60 грывень (каля 7,5 руб.) за месяц.

На платны доступ перайшлі 23 тэлеканалы:

  • СТБ, ICTV, Новы канал, М1, М2, Оце ад StarLightMedia;
  • 1+1, 2+2, ТЕТ, плюс Плюс, УНІАН ТБ, Бігудзі ад 1+1 media;
  • Інтэр, НТН, К1, К2, Мега, Піксель, Zoom, Enter-фільм ад Inter Media Group;
  • Украіна, НЛА TV, Індыга TV ад Медыя група Украіна.

У адкрытым доступе застануцца рэгіянальныя, нішавыя і яшчэ шэраг тэлеканалаў. Іх каля 40.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031