Знайсці
26.01.2020 / 17:007РусŁacБел

Былы топ-менеджар «Трайпла» прапануе 1000 рублёў за інфармацыю пра «Мерседэс» Чыжа

Такую суму прапануе жыхар пасёлка Лагожаск Мікалай Чукісаў у якасцi ўзнагароджання за любую інфармацыю пра месцазнаходжанне аўтамабіля Мерседэс-Бенц S500, які належыць Юрыю Чыжу. Аўтамабіль у W222 кузаве 2015 года выпуску, чорнага колеру, нумар 0708 МP-5, піша pln.by.

«Уладальнік хавае аўтамабіль і перашкаджае выкананню пастановы аб прымусовай буксіроўцы аўтамабіля на ахоўную стаянку, — паведаміў Мікалай Чукісаў. — Узнагароджанне будзе выплачана толькі адной асобе і толькі адзін раз пасля паведамлення па тэлефоне +375296916289 ці іншым спосабам інфармацыі пра месца знаходжання аўтамабіля і пацвярджэння факта пастаноўкі машыны праваахоўнікамі на стаянку».

Паводле інфармацыі Мікалая, у апошні раз аўтамабіль заўважылі каля месяца таму ў раёне гарналыжнага комплексу Лагойск. Мерседэс можа знаходзіцца як у Беларусі, так і ў Маскве.

Зараз у судзе Лагойскага раёна разглядаецца пазоў «Трайпла» да былога топ-менеджара кампаніі Мікалая Чукісава і яго былой жонкі Іны Чукісавай, піша Tut.by. Кампанія, асноўным уладальнікам якой з'яўляецца Юрый Чыж, спрабуе даказаць факт нікчэмнасці ўгоды па продажы дома ў Лагожаску паміж Чукісавым і яго былой жонкай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031