Знайсці
21.01.2020 / 12:3617РусŁacБел

Крэмль: Ідэя прапісаць у папраўках у Канстытуцыю права рэгіёнаў Беларусі далучыцца да Расіі не абмяркоўваецца

Пра гэта заявіў прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў, каментуючы інфармацыю ў шэрагу СМІ, што адзін з удзельнікаў рабочай групы па падрыхтоўцы паправак у Канстытуцыю РФ нібыта прапанаваў прадугледзець такое права, піша ТАСС.

«Я не чуў пра гэтыя прапановы, таму нічога не магу сказаць. Я не чуў, як гэта фармулюецца. У цэлым гэта ніяк нідзе не абмяркоўвалася да гэтага часу. Я першы раз чую пра гэта», — сказаў Пяскоў.

 Уладзімір Пуцін 15 студзеня падпісаў распараджэнне аб стварэнні рабочай групы па падрыхтоўцы паправак у Канстытуцыю РФ і зацвердзіў склад яе ўдзельнікаў. У групу ўвайшлі 75 палітыкаў, заканадаўцаў, навукоўцаў і грамадскіх дзеячаў, а яе сустаршынямі сталі кіраўнік камітэта Рады Федэрацыі па канстытуцыйным заканадаўстве і дзяржаўным будаўніцтве Андрэй Клішас, кіраўнік камітэта Дзярждумы па дзяржбудаўніцтве і заканадаўстве Павел Крашаніннікаў, а таксама дырэктар Інстытута заканадаўства і параўнальнага правазнаўства пры ўрадзе РФ Талія Хабрыева.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031