Знайсці
10.01.2020 / 14:105РусŁacБел

На Чудзянцова завялі новую справу, меркавана — за сэксуальны гвалт

Прадстаўнік Следчага камітэта Сяргей Кабаковіч заявіў «Нашай Ніве», што ў дачыненні да журналіста Уладзіміра Чудзянцова заведзена новая крымінальная справа. 

Дэталяў у ведамстве не кажуць і просяць пачакаць афіцыйнага паведамлення, якое яны ў гэты момант рыхтуюць. 

Наколькі вядома «Нашай Ніве», гаворка ідзе пра гвалтоўныя дзеянні сэксуальнага характара. 

Колькасць эпізодаў і пацярпелых удакладняецца, але вядома, што прынамсі адзін з пацярпелых — герой публікацыі «Нашай Нівы» 30-гадовы віцебчук Максім (прозвішча не называецца па жаданні ахвяры). 

Чытайце: «Яму падабалася слова «бойлавэр». Глухі падлетак, адна з ахвяр журналіста Ч., расказаў сваю гісторыю

Журналіст Уладзімір Чудзянцоў быў затрыманы 21 лістапада на пункце пропуску Брэст — Цярэспаль, пры сабе ў яго знайшлі наркотыкі, потым знайшлі і дома. 

Сам ён адмаўляе, што наркотыкі належаць яму, з таго часу ён пад вартай. За «кантрабанду» наркатычных рэчываў Уладзіміру Чудзянцову пагражае да сямі гадоў пазбаўлення волі.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031