Знайсці
10.01.2020 / 07:26РусŁacБел

Палата прадстаўнікоў ЗША абмежавала ваенныя паўнамоцтвы Трампа ў дачыненні да Ірана

 Палата прадстаўнікоў Кангрэса ЗША прыняла рэзалюцыю, якая абмяжоўвае магчымасці Трампа весці вайну з Іранам. Палата прадстаўнікоў, якую кантралююць дэмакраты, ўхваліла рэзалюцыю 224 галасамі супраць 194, піша bbc.com.

Гэтая ў цэлым сімвалічная мера прадугледжвае ўхваленне Кангрэсам на любы канфлікт з гэтай краінай, за выключэннем відавочнага нападу з боку Ірана.

Аднак шанцы на прыняцце рэзалюцыі сенатам, дзе большасць складаюць рэспубліканцы, невялікія.

Пры гэтым ні ЗША, ні Іран не кажуць пра планы па эскалацыі ваеннага канфлікту.

Раней іранскія вайскоўцы ажыццявілі ракетны абстрэл амерыканскіх баз у Іраку ў адказ на ракетны ўдар ЗША, падчас якога ў Іраку быў забіты высокапастаўлены іранскі генерал Касем Сулеймані.

Спікер Палаты прадстаўнікоў Нэнсі Пэласі заявіла ў чацвер, што, з яе пункту гледжання, прэзідэнт Трамп не ўзмацніў бяспеку ЗША, калі распарадзіўся нанесці ўдар па генералу Сулеймані.

У сваю чаргу Трамп ў сваім твіце назваў рэзалюцыю Пэласі вар'яцкай і выказаў надзею, што «ўсе рэспубліканцы ў Кангрэсе прагаласуюць супраць».

Ён таксама падзяліўся новымі прычынамі паветранага ўдару па генералу Сулеймані, заявіўшы журналістам у Белым доме, што іранцы «збіраліся падарваць наша пасольства» ў Іраку.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031